Skip to main content
Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» — штогадовы фестываль, які прапануе беларускім гледачам найноўшыя мастацкія і дакументальныя фільмы Паўночнай Еўропы, краін Балтыі і Беларусі. Фестываль заснаваны прадзюсаркай і фільммэйкеркай Воляй Чайкоўскай пры падтрымцы Офіса Рады Міністраў Паўночнаеўрапейскіх краін у Літве. Упершыню кінафэст прайшоў у 2015 годзе.
На мове кіно фестываль расказвае пра асаблівасці жыцця і менталітэту жыхароў пяці Паўночнаеўрапейскіх і трох Балтыйскіх краін: Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі, Ісландыі, Літвы, Латвіі і Эстоніі. З 2018 года ў праграме кінафестывалю ўдзельнічаюць фільмы з Фарэрскіх астравоў, з 2019 — з Грэнландыі.
З 2020 года «Паўночнае ззянне» паказвае таксама найноўшыя незалежныя беларускія фільмы ў адмысловай конкурснай праграме, такім чынам падтрымліваючы развіццё беларускай кінаіндустрыі і даючы голас беларускім аўтарам. Беларускі конкурс ацэньвае міжнароднае журы.
Акрамя таго, «Паўночнае ззянне» падтрымлівае асвету ў кіно ў Беларусі і праз індустрыйныя івэнты. Фестываль — адметная пляцоўка для абмену досведам i новымі ідэямі паміж прафесіяналамі і аматарамі ў сферы кіно. У дні фестывалю і на працягу года ў межах кінафэсту можна наведаць дадатковыя паказы, лекцыі, майстар-класы ды іншыя мерапрыемствы для беларускіх рэжысёраў, прадзюсараў і аматараў як у галіне мастацкага, так і дакументальнага кіно.
Улічваючы хібы індустрыі кіно ў Беларусі, нястачу фінансавання і адукацыі, для «Паўночнага ззяння» вельмі важна — праз дэманстрацыю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін, а таксама Беларусі — несці дэмакратычныя каштоўнасці разнастайнасці, роўнасці і свабоды праз кіно; арганізоўваць супольнасць кінематаграфістаў; развіваць беларускае кіно і кінаіндустрыю; спрыяць супрацоўніцтву, інклюзіўнасці і падтрымцы псіхічнага здароўя.
На працягу гадоў гасцямі «Паўночнага ззяння» былі шведская рэжысёрка Каця Вік, ісландскі прадзюсар Антон Мані Свансан, нарвежскі пісьменнік Эрленд Лу, латвійскі рэжысёр тэатра і кіно Віестурс Каірыш, эстонскі прадзюсар Іва Фельт, фінская акцёрка Памэла Тола, дацкі пісьменнік Пітэр Хёг і іншыя дзеячы культуры і кіно. Гасцямі ці мадэратарамі івэнтаў «Паўночнага ззяння» былі і выбітныя беларусы: філосафка Вольга Шпарага, пісьменніца Таццяна Заміроўская, актывіст Нік Анціпаў, культуролаг Максім Жбанкоў, рэжысёрка Дар’я Жук і многія іншыя.
«Паўночнае ззянне» нясе мастацтва кіно, магію паўночнай і балтыйскай культуры на беларускай мове. Раней кінафестываль праходзіў у Мінску, а таксама ў іншых гарадах Беларусі: Гомелі, Віцебску, Гародні. З 2020 года фэст перайшоў у online і гібрыдны фармат, дазваляючы беларусам, дзе б яны ні знаходзіліся, глядзець сучаснае сусветнае і беларускае кіно.
Live stream preview
Watch This Rain Will Never Stop (trailer)
Watch This Rain Will Never Stop (trailer)
Watch free
Already registered?
Sign in
This Rain Will Never Stop (trailer)
1m 35s