ЛЕГАЛЬНЫ VS ПІРАЦКІ КАНТЭНТ | LEGAL VS PIRATED CONTENT
Анлайн-падзеі | Northern Lights: Online events • 1h 34m
Эксперткай і асноўнай спікеркай дыскусіі выступіць адвакатка і спецыялістка ў аўтарскім праве Марыя Колесава-Гудзіліна. Яна закране сітуацыю з аўтарскім правам у Беларусі ўвогуле, а таксама разбярэ асобныя кейсы, з якімі сутыкаюцца фільммейкеры. Як легальна зладзіць кінапаказ для сяброў у кавярні? Ці можа пірацтва быць у добрых мэтах? З якімі праблемамі сутыкаюцца рэжысёры, калі выкарыстоўваюць архіўныя ці стокавыя кадры? Як працуе аўтарскае права ў выпадку штучнага інтэлекту? На гэтыя ды іншыя пытанні Марыя адкажа падчас дыскусіі, у якой таксама возьмуць удзел рэжысёры і кліпмейкеры Арцём Лобач, Мікіта Лаўрэцкі ды Караліна Палякова, а таксама праект Кінакіпа. Мадэраваць размову будзе дырэктарка «Паўночнага Ззяння» Воля Чайкоўская.
Mary Kolesova-Hudzilina, a lawyer and specialist in copyright law, will be an expert and the main speaker of this discussion. She will touch upon the copyright situation in Belarus in general and will also analyze the individual cases filmmakers face. How do I legally arrange a movie screening for friends in a cafe? Can piracy be for a good cause? What challenges do filmmakers encounter when using archival or stock footage? How does copyright work toward the artificial intelligence? Mary will answer these and other questions during the discussion, which will also be attended by directors and videomakers Artsiom Lobach, Nikita Lavretski, Carolina Poliakowa and the project Kinakipa. The conversation will be moderated by Volia Chajkouskaya, the director of Northern Lights.
Up Next in Анлайн-падзеі | Northern Lights: Online events
-
ЖЫЦЦЁ З АПАЛОНІЯЙ | LIFE WITH APOLONIA
Рэжысёрка Леа Глоб цягам 13 гадоў назірала за гераіняй свайго фільма, мастачкай Апалоніяй Сокал, якая спрабуе адшукаць сябе ў розных краінах, удалечыні ад дому. Мастачка родам з Беларусі, і сёння шмат якія беларускія творцы падзяляюць ейны досвед. Апалонія і Леа завітаюць на анлайн-размову да арт...
-
ШМАТЛІКІЯ РОЗУМЫ ФРЭНКІ | THE MINDS O...
Запрашаем ва ўяўны гатэль Фрэнкі — дзяўчыны, у свядомасці якой суіснуюць пяць кантрасных асоб. Пра тое, адкуль з'явілася ідэя фільма, як ствараліся персанажы і пры чым тут курыца, рэжысёрка і суаўтарка сцэнарыя Біргіт Мёлер распавядзе ў размове з беларускай паэткай Ганнай Комар.
Welcome to the i...
-
У ВАЙНЫ НЕ ДЗІЦЯЧЫ ТВАР | THE UNCHILD...
Рэжысёрка Аліса Каваленка здымала фільм «Мы не згаснем» з 2019 па 2022 год у Луганскай вобласці. Яна паказала гісторыі пяцярых падлеткаў, якія, як і ўсе тынэйджары, слухаюць музыку, малююць, гуляюць і свецяцца марамі насуперак страшнай рэчаіснасці навокал. Пра тое, што жанчына-рэжысёрка адчувае н...