АД МАНІПУЛЯВАННЯ ДА ЦУДУ | FROM MANIPULATION TO REVELATION
Анлайн-падзеі | Northern Lights: Online events • 46m
Што такое відэа ў сучасным свеце? Гэта любімыя фільмы, якія прымушаюць плакаць і смяяцца, інструмент прапаганды, спосаб трансляцыі ўласнага вобраза, смеццевы кантэнт або мастацтва? Адказы на гэтыя пытанні шукаюць рэжысёры стужкі «І сказаў кароль: што за цуд-машына!» Аксель Даніэльсан і Максімільен Ван Эртрык. Яны сустрэнуцца анлайн з беларускай відэаартысткай і кліпмейкеркай Каралінай Паляковай і распавядуць, як ствараўся фільм, цалкам заснаваны на архіўных кадрах, і колькі вірусных відэа давялося перагледзець аўтарам у працэсе.
What is a video in today's world? Is it your favorite movie that makes you laugh and cry, an instrument of propaganda, a way to broadcast your own image, trashy content, or art? The directors of the movie "And the King Said, What a Fantastic Machine", Axel Danielson and Maximilien Van Aertryck, are looking for answers to these questions. They will meet online with the Belarusian video artist and clip maker, Carolina Poliakowa, and will tell how the film based entirely on archival footage was created and how many viral videos the authors had to review in the process.
Up Next in Анлайн-падзеі | Northern Lights: Online events
-
ЛЕГАЛЬНЫ VS ПІРАЦКІ КАНТЭНТ | LEGAL V...
Эксперткай і асноўнай спікеркай дыскусіі выступіць адвакатка і спецыялістка ў аўтарскім праве Марыя Колесава-Гудзіліна. Яна закране сітуацыю з аўтарскім правам у Беларусі ўвогуле, а таксама разбярэ асобныя кейсы, з якімі сутыкаюцца фільммейкеры. Як легальна зладзіць кінапаказ для сяброў у кавярні...
-
ЖЫЦЦЁ З АПАЛОНІЯЙ | LIFE WITH APOLONIA
Рэжысёрка Леа Глоб цягам 13 гадоў назірала за гераіняй свайго фільма, мастачкай Апалоніяй Сокал, якая спрабуе адшукаць сябе ў розных краінах, удалечыні ад дому. Мастачка родам з Беларусі, і сёння шмат якія беларускія творцы падзяляюць ейны досвед. Апалонія і Леа завітаюць на анлайн-размову да арт...
-
ШМАТЛІКІЯ РОЗУМЫ ФРЭНКІ | THE MINDS O...
Запрашаем ва ўяўны гатэль Фрэнкі — дзяўчыны, у свядомасці якой суіснуюць пяць кантрасных асоб. Пра тое, адкуль з'явілася ідэя фільма, як ствараліся персанажы і пры чым тут курыца, рэжысёрка і суаўтарка сцэнарыя Біргіт Мёлер распавядзе ў размове з беларускай паэткай Ганнай Комар.
Welcome to the i...