Беларускі Конкурс | Belarusian Competition

Беларускі Конкурс | Belarusian Competition

Сёлета Беларуская праграма «Паўночнага ззяння» сабрала ў сябе ўсе эмацыйныя грані, якое перажывала наша грамадства, — і ў выніку атрымаўся сапраўдны крышталь беларускага кіно.

У праграме гэтага года стужкі, якія дакументальна і паэтычна адлюстроўваюць падзеі жніўня 2020 года; фільмы, якія працягваюць дыскусію аб гендарнай роўнасці і жаночым лідарстве ў Беларусі; аўдыяспектакль, які перадае знаёмую ўсім дамашнюю атмасферу Менска; кінавыказванні, у якіх аўтары шукаюць магчымасць выразіць сваю пазіцыю творча; і, вядома, гісторыі беларусаў, якія вымушана пакінулі свой дом і цяпер шукаюць новы ў іншых гарадах.

Далучайцеся да прагляду Беларускай праграмы «Паўночнага ззяння», каб вы маглі адчуць сябе дома, дзе б вы ні знаходзіліся фізічна.

This year, the Belarusian program of the Northern Lights Film Festival brought together all the emotional nuances that our society has lived through, creating a true gemstone of Belarusian cinema.

This year's program includes pictures that documentarily and poetically portray the events of August 2020; films that sustain the discussion about gender equality and female leadership in Belarus; an audioplay that conveys the homely atmosphere of Minsk familiar to all; cinematic statements, in which the authors seek the creative ways to express their opinions; and, of course, the stories of Belarusians, who were forced to flee their Home and are searching for the new ones in other cities.

Watch the Northern Lights' Belarusian program to feel at home no matter where you are.

Share
Беларускі Конкурс | Belarusian Competition