Тры таварышы Тры таварышы Тры таварышы Тры таварышы 

КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
marquee image
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
marquee image
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
marquee image
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
marquee image
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
marquee image
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
marquee image
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
movie image
Тры таварышы
29 / 09 / 2021
00:00-23:59
Рэжысёр Уладзімір Казлоў
Краіна Расія, Беларусь
Назва жанру гульнявы
Год 2020
Узрост 18+
10 BYN
Адзін дзень з жыцця Глеба, Улада і Гошы, маладых супрацоўнікаў аддзела продажу аптовай кампаніі. З раніцы да вечара — вайна з кліентамі і босам. А пасля працы хлопцы ідуць выпіць піва. І з гэтага моманту пачынаецца іх падарожжа па начным Піцеры, дзесьці небяспечнае, дзесьці агіднае ў сваім натуралізме.
«Тры таварышы» — вандроўка ў бязлітасны свет сучаснай рэчаіснасці. Амаральнасць, бесперспектыўнасць і бессэнсоўнасць існавання адрознівае маладых герояў стужкі. Яны нібы сышлі са старонак лапідарнай ды гранічна жорсткай і да персанажаў, і да рэчаіснасці, і да пачуццяў чытача прозы самога Уладзіміра Казлова, ураджэнца Магілёва, які ўжо даўно жыве ў Маскве.
Як і ў сваіх мінулых фільмах, аўтар дэманструе брутальныя фрагменты з жыцця маладых людзей, якія ў пэўны момант становяцца перад праблемай маральнага выбару. Агаломшаныя нечаканай псеўдасвабодай героі фільма, самі таго не разумеючы, ператвараюцца ў зладзеяў. Як і ранейшыя работы, «Тры таварышы» Уладзімір Казлоў зняў на мікрабюджэтныя сродкі, што, на дзіва, не перашкаджае мастацкаму эфекту фільма, а наадварот, дапамагае. Роўд-муві па нутры паўночнай расійскай сталіцы зняты ў вельмі праўдзівым, амаль дакументальным ключы. У гэтым кіно нават блізка няма сусветна вядомых архітэктурных прыгажосцяў Пецярбурга, вонкавы і сутнасны бок фільма супадаюць. Часам пэўная нязмушанасць і прастата акцёрскай ігры патыхае аматарскімі нотамі, а тэхнічны ўзровень здаецца надта простым, што, аднак, дадае стужцы крыху натуралізму і ў лепшы бок адрознівае яе ад фільмаў з куды большым бюджэтам і меншым сэнсам.
movie detail image
movie image
play
Тры таварышы
2020 • гульнявы • Расія
29/09/21
online
10 BYN / 18+
Уладзімір Казлоў
Рэжысёр