У люстэрку У люстэрку У люстэрку У люстэрку 

КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
marquee image
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
marquee image
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
marquee image
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
marquee image
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
marquee image
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
marquee image
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
movie image
У люстэрку
22 / 09 / 2021
00:00-23:59
Рэжысёр Лайла Пакалніня
Краіна Латвія, Літва
Назва жанру гульнявы
Год 2020
Узрост 16+
10 BYN
«Святло маё, люстэрка, скажы...» — пільна гледзячы ў аб'ектыў франтальнай камеры, млява прамаўляе маладая жанчына з падцягнутай фігурай і злачынным прыжмурам. Нядаўна яна выйшла замуж за сімпатычнага ўдаўца — уладальніка трэнажорнай залы — і цяпер увесь вольны час прысвячае потнай фітнес-руціне, бясконцаму самалюбаванню і спробам даказаць усім свой статус каралевы ЗЛЖа. Усё б нічога, але на гарызонце ўжо маячыць канкурэнтка — юная дачка мужа па імені Беласнежка, якая мала таго што больш мілая і атлетычная за мачаху, дык яшчэ і ўмудраецца пабіць яе рэкорд па бёрпi. У ходзе неабыякавага і нават небяспечнага канфлікту Беласнежка збягае з бацькоўскага кросфiт-каралеўства ў таямнічы лес.
Універсальны фальклор і зразумелыя ва ўсе часы казкі часта служаць асновай для актуальных гісторый, але рэдка хто адаптуе іх настолькі дасціпна, як Лайла Пакалнiня. Адна з галоўных рэжысёрак Балтыі ўжо пераносіла сюжэт «Папялушкі» ў савецкую Латвію (фільм «Чаравiк» 1998 года), а зараз змяшчае персанажаў братоў Грым у прастору сучасных чалавечых неўрозаў. «У люстэрку» — гэта мудрагелістая сатыра на свет сацсеткавага нарцысiзму і культу цела, зробленая ў звыклай для Пакалнiні ч/б-палітры і хаатычнай сэлфi-эстэтыцы: акцёры здымалі самі сябе на партатыўныя камеры, звяртаючыся з маналогамі непасрэдна да гледача.
Вобраз злоснай мачахі ўвасобіла на экране прыма Латвійскага нацыянальнага балета Эльза Леймане, роля Беласнежкі дасталася дэбютантцы — маладой танцорцы Мадлене Вайльдберге, а семярых «гномаў» сыгралі сапраўдныя бодзібілдары, акрабаты, паркуршчыкi і трэйл-байкеры.
movie detail image
movie image
play
У люстэрку
2020 • гульнявы • Латвія
22/09/21
online
10 BYN / 16+
Лайла Пакалніня
Рэжысёр