ПІТЭР ХЁГ І ЯГО АДЧУВАННЕ ПАЎНОЧНАГА ЗЗЯННЯ (LIVE) 
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
marquee image
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
marquee image
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
marquee image
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
marquee image
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
marquee image
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
marquee image
КIHØ IДЗЕ
КIHØ IДЗЕ
Вы можаце прагледзець усе івэнты к/ф 'Паўночнае ззянне', калі аўтарызуецеся на сайце і здзейсніце хаця бы адну пакупку. 
Размова са знакамітым дацкім пісьменнікам
Самы вядомы і загадкавы дацкі пісьменнік, Пітэр Хёг далучыцца online да кінафестывалю "Паўночнае Ззянне". Ягоныя кнігі заварожвальныя, меланхалічныя, з дэтэктыўнай інтрыгай, часта напісаныя ад імя жанчыны. У тым ліку і бестсэлер «Сміла і яе пачуццё снегу», экранізаваны класікам дацкага кіно Біле Аўгустам. Пра літаратурнае і кінематаграфічнае з Пітэрам Хёгам пагавораць пісьменніца Таццяна Заміроўская і дырэктарка кінафестывалю «Паўночнае Ззянне», прадзюсарка і рэжысёрка Воля Чайкоўская.

Пітэр Хёг - адзін з самых знакамітых дацкіх пісьменнікаў, чые кнігі перакладзеныя больш як на 30 моваў свету. Нарадзіўся ў Капенгагене, вучыўся ў прыватнай школе. Скончыў Капенгагенскі універсітэт са ступенню магістр мастацтваў па спецыяльнасці «Літаратура». Да таго, як стаў пісьменнікам, паспрабаваў сябе ў самых розных сферах: займаўся фехтаваннем і альпінізмам, танчыў ў Каралеўскім балеце Даніі, хадзіў на яхце, шмат вандраваў па свеце, працаваў выкладчыкам сцэнічнага мастацтва. Сярод самых вядомых раманаў Пітэра Хёга «Сміла і яе пачуццё снегу», «Умоўна прыдатныя», «Дзеці нагляднікаў сланоў», «Цішыня», «Жанчына і малпа», «Уяўленне пра XX стагоддзе». Свае творы ён піша асадкай ад рукі. Пітэр Хёг захапляецца ўсходняй філасофіяй, ён здабыў рэпутацыю самотніка, бо палову года праводзіць разам з сям’ёй на выспе Ютландыя, дзе аддаліўшыся ад людзей, медытуе і піша кнігі.

Таццяна Заміроўская - беларуская пісьменніца і журналістка. Працавала ў «Белгазеце», публікавалася як культурніцкая аглядальніца і музычны крытык у незалежных беларускіх медыях. З 2015 года жыве ў Нью-Ёрку, дзе скончыла магістратуру мастацтваў Бард Каледжу. Апублікавала тры зборнікі кароткіх апавяданняў: «Жыццё без шуму і болю» (АСТ, 2010), «Вераб’іная рака» (АСТ, 2015) і «Зямля выпадковых лічбаў» (АСТ, 2019), апошні намінаваўся на прэміі «НОС» і «Нацбест». Стыпедыятка арт-рэзідэнцый Калоніі Макдауэл і Цэнтру творчых мастацтваў у Вірджыніі. Фіналістка прэміі Астафьева, лаўрэатка прэміі Горчава і сталая ўдзельніца зборнікаў малой прозы, якія курыруе Макс Фрай. Раман Таццяны «смерці.net», які выйшаў у чэрвені 2021 году ў рэдакцыі Алены Шубінай, трапіў у лонг-ліст прэміі «Нацбест».

Воля Чайкоўская - прадзюсарка і рэжысёрка з Беларусі, жыве ў Эстоніі. Воля мае адукацыю журналісткі і 11-гадовы досвед працы ў медыя. Атрымала ступень магістра рэжысуры і прадзюсавання ў Baltic Film and Media School (Талін, Эстонія). У 2016 годзе заснавала кінакампанію Volia Films, зарэгістраваную ў Эстоніі і Беларусі. У тым жа годзе Volia Films знялі поўнаметражны дакументальны фільм «Дарога» (рэж. Дзмітрый Калашнікаў) і прэзентавалі яго на IDFA First Appearance Competition. Агулам стужка пабачыла больш за 80 кінафестываляў. Да таго ж, Воля ўваходзіць у лік сябраў Еўрапейскай кінаакадэміі і праўлення Беларускага саюза кінематаграфістаў, заснавальніца і кіраўніца «Паўночнага ззяння». У 2019 годзе Воля далучылася да кінакампаніі Allfilm як прадзюсарка і рэжысёрка, а зараз актыўна працуе над трыма праектамі.
Воля Чайкоўская
Воля Чайкоўская
Дырэктарка кінафестывалю "Паўночнае Ззянне", прадзюсарка, рэжысёрка (Эстонія/Беларусь)
Пітэр Хёг
Пітэр Хёг
Пісьменнік, аўтар бестсэлеру "Сміла і яе адчуванне снегу" (Данія)
Таццяна Заміроўская
Таццяна Заміроўская
Беларуская пісьменніца, журналістка, аўтарка раману "Смерці.net" (ЗША/Беларусь)

21 / 09 / 21

16:00

FREE

AVAILABLE WITH AT LEAST 1 FILM PURCHASE

Пітэр Хёг і яго адчуванне Паўночнага Ззяння (LIVE) Пітэр Хёг і яго адчуванне Паўночнага Ззяння (LIVE)
ПІТЭР ХЁГ І ЯГО АДЧУВАННЕ ПАЎНОЧНАГА ЗЗЯННЯ (LIVE) ПІТЭР ХЁГ І ЯГО АДЧУВАННЕ ПАЎНОЧНАГА ЗЗЯННЯ (LIVE) ПІТЭР ХЁГ І ЯГО АДЧУВАННЕ ПАЎНОЧНАГА ЗЗЯННЯ (LIVE) ПІТЭР ХЁГ І ЯГО АДЧУВАННЕ ПАЎНОЧНАГА ЗЗЯННЯ (LIVE) 
21/09/21  online  16:00  online  
21/09 16:00
Вы можаце прагледзець усе івэнты к/ф 'Паўночнае ззянне', калі аўтарызуецеся на сайце і здзейсніце хаця бы адну пакупку. 
Воля Чайкоўская
Воля Чайкоўская
Спікер